Сёння -- праваслаўная Тройца (Сёмуха)

У нядзелю Праваслаўная царква адзначае дзень Святой Сёмухі. Гэта адзін з дванаццаці галоўных царкоўных святаў. Сёмуху адзначаюць на 50-ы дзень пасля Вялікадня. Храмы і свае дамы вернікі ўпрыгожваюць свежай зелянінай (маем), што сімвалізуе абнаўленне душы. Свята Сёмухі хваліць Бога ў трох выявах - Бацькі, Сына і Святога Духа, нагадвае пра тое, што на 50-ы дзень па ўваскрэшанні Езуса Хрыста на апосталаў сыйшоў Святы Дух, пасланы на зямлю для асветы душаў.

Дзень Святой Сёмухі мянуецца таксама днём нараджэння Хрысціянскай Царквы. Напярэдадні Сёмухі адзначаецца Траецкая бацькоўская субота, у якую здзяйсняецца памінанне нябожчыкаў, а ў панядзелак, адразу пасля Сёмухі, святкуецца Дзень Святога Духа.
Ул. інф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі