Сёння мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы згуляе з "Вільярэалам"

Сёння мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы згуляе з "Вільярэалам"

У чацвер, 5 лістапада, мінскае "Дынама" ў матчы групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы згуляе з іспанскім "Вільярэалам". Ён пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У гасцявым матчы "Дынама" прайграла "Вільярэалу" з лікам 0:4. У групе "Е" лідыруе "Рапід" — 9 ачкоў, "Вільярэал" мае 6 ачкоў, "Вікторыя" — 3, мінскае "Дынама" — 0. Дынамаўцы яшчэ не забілі ў групавым раўндзе ніводнага мяча, але прапусцілі ўжо 7.

Адзначым, што ў сённяшнім матчы не згуляе Мікіта Корзун, у якога дыскваліфікацыя з-за трох жоўтых картак.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі