Сёння адзначаецца Дзень ваенна-паветраных сілаў Беларусі

Дзень ваенна-паветраных сілаў адзначаецца ў нашай краіне ўжо 77 раз. І менавіта трэцюю нядзелю жніўня прынята лічыць днём ваеннага авіятара.  Баявая слава часцей ВПС бярэ пачатак у часы Вялікай Айчыннай вайны. Беларускія лётчыкі з гонарам выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Карэі, В'етнаме, Егіпце, Сірыі, Емене, Афганістане. Больш за 400 пілотаў прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.

І сёння сучаснае пакаленне абаронцаў паветраных межаў Беларусі годна працягвае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў ваенных лётчыкаў, удасканальвае лётнае майстэрства, дэманструе пастаянную гатоўнасць і ўменне вырашаць складаныя навучальна-баявыя задачы, адзначае Першы тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі