Сёлетні ўраджай збожжавых Беларусі — горшы за апошнія 20 гадоў

Уборка збожжа

Уборка збожжа / Валерый Матыцын / ТАСС

Цяперашні ўраджай збожжавых Беларусі — горшы за апошнія 20 гадоў. Па звестках Мінсельгасхарча, усяго было сабрана 6,1 млн тон збожжа. У параўнанні з планам чыноўнікаў, недабор склаў 2,8 млн тон. А з мінулага года ўраджай зменшыўся на 2,5 млн тон.

Прычым, як паказвае шматгадовая практыка, за кошт усушкі і ўтрускі ўраджай яшчэ зменшыцца. Бо цяпер размова ідзе пра валавы збор збожжа. Выніковыя лічбы Белстата звычайна ніжэйшыя за лічбы, пра якія рапартуе Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Цяперашні ўраджай — горшы за апошнія 20 гадоў. Горш быў толькі ў 2006 годзе, калі сабралі роўна 6 млн тон збожжа. У 2010-м, які самі чыноўнікі называлі правальным, ураджай склаў 6,5 млн тон. У 2023-м сабрана ненашмат больш.

У 2021 годзе мінімальнае запатрабаванне Беларусі ў фуражным збожжы Мінсельгасхарч ацэньваў у 5 млн тон. Яшчэ 1 млн тон быў патрэбны на насенне, і столькі ж — для харчовай прамысловасці. Гэта значыць мінімум, які быў неабходны Беларусі два гады таму, — 7 млн тон збожжавых на год.

Гэта значыць, уладам давядзецца закупіць за мяжой 1 млн тон збожжа. Верагодна, гэта зробяць у Расіі (бо ніякага збожжавага апакаліпсісу, пра які крычыць прапаганда, насамрэч няма). Паспяховы поспех беларускай сельскай гаспадаркі!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі