Сярод пацярпелых ад тэракту ў Маскве ёсць адна беларуска

30-гадовая беларуска Вольга Рудэнка пацярпела ад выбухаў у маскоўскім метро. Дзяўчыну даставілі ў Боткінскую лякарню.
Пацярпелі таксама двое грамадзянаў Малайзіі і адзін філіпінец. Сярод загінулых ёсць грамадзянін Таджыкістана, перадае БелаПАН.

Нагадаем, два выбухі на станцыях "Лубянка" і "Парк культуры" прагрымелі раніцай 29 сакавіка з інтэрвалам менш за гадзіну. Загінулі 38 чалавек, 68 — пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі