Сярод кандыдатаў у Гомельскі гарсавет найбольшы прыбытак у прарэктара

Спіс кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага гарадскога савета з пазначэннем звестак аб іх прыбытках апублікавала газета "Гомельскія  ведамасці". Паводле іх, найбольшы прыбытак мае 46-гадовы прарэктар Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Ханеня — за 2009 год ён склаў 130 мільёнаў рублёў, гэта прыблізна 44 тысячы долараў.  На другім месцы 36-гадовы дырэктар хімзавода Ігар Ляшэнка, які задэклараваў 92 мільёны рублёў. Трэцяе месца займае генеральны дырэктар лікёра-гарэлкавага заводу Галіна Кардасева — 84 мільёны, у дырэктаркі фабрыкі "Спартак" Алесі Самсонавай — 81 мільён.

Адзначым, што гадавы прыбытак большасці кандыдатаў знаходзіцца ў межах 5-60 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі