Сярод дня два мужчыны вырвалі ў пенсіянеркі з вушэй залатыя завушніцы
Здарэнне адбылося 6 чэрвеня ў Гродне. Мясцовая міліцыя просіць дапамогі гараджан у апазнанні зламыснікаў.
Гродзенская міліцыя просіць дапамагчы знайсці зламыснікаў.
Як паведамляе сайт s13.ru, 6 чэрвеня 2015 года прыкладна а 15-й ў раёне вайсковых могілак на вуліцы Белуша ў Гродне два мужчыны напалі на 77-гадовую пенсіянерку. Трымаючы яе за галаву, зламыснікі нахабна вырвалі з яе вушэй залатыя завушніцы.
Тых, хто пазнае людзей на відэа, гродзенскія міліцыянты просяць затэлефанаваць па нумарах: (8-029) 786-96-08 або (8-029) 885-40-02.