Сяргей Касціцын можа стаць гульцом ХК "Дынама" (Мінск)

У мінскі хакейны клуб "Дынама" могуць вярнуцца найлепшыя гульцы зборнай Беларусі. Неўзабаве стане вядома, ці стануць хакеістамі клуба Аляксей Калюжны і Сяргей Касціцын. Узмацніць "Дынама" могуць і іншыя вядомыя беларускія хакеісты. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар клубу Сяргей Каткоў.

Каткоў: "Гэта Ўгараў, Калюжны, Кальцоў, Дзямагін. Гэта што тычыцца КХЛ. З кожным з іх я пагаварыў. Ад адных атрымаў канкрэтную адмову. Ад многіх атрымаў згоду. Але некаторыя звязаныя кантрактамі з нейкай камандай, як Кальцоў напрыклад. Дзямагін таксама думае. Калюжны два дні таму сказаў, што гатовы прыйсці. Агент на наступны дзень патэлефанаваў і сказаў, што будзе думаць. Ім даюць больш грошай у іншай камандзе, у 2 разы больш. Мы сёння ўжо нават пад Калюжнага пачалі камплектаваць тройку. Але мы чакаем адказу. Да канца тыдня нам скажуць. Акрамя гэтага, Сяргея Касціцына я таксама хацеў бы мець у камандзе. Я дамовіўся з агентам: калі яму "Манрэаль Канадыенс" аднабаковы кантракт не прапануе, то ён гатовы разглядаць нашу прапанову".

Як паведаміў Сяргей Каткоў, ён вырашыў вярнуць усіх канкурэнтаздольных хакеістаў як з КХЛ, так і з НХЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі