Сям’я невядомых беларускіх апазіцыянераў просіць прытулку ў Еўропе

Беларуская сям’я, якой пагражае дэпартацыя з Францыі, выйграла ў Страсбургу суд супраць французскіх уладаў, паведамляе БелаПАН. Беларусаў хацелі выслаць на радзіму. Муж у жонка, імёны якіх не называюць, у лютым 2005 года разам з двума дзецьмі прыехалі ў Страсбург з Магілёву і папрасілі там палітычнага прытулку. Галава сям’і заяўляе, што шмат пацярпеў за сваю апазіцыйную дзейнасць. Напрыклад, у 2002 годзе ён нібыта ўзначаліў магілёўскую арганізацыю БНФ і яго пасля гэтага збілі. З таго часу невядомы апазіцыянер безвынікова прасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне і Нарвегіі.  

Французскія ўлады таксама адмовілі яму ў прытулку, бо сумняваліся ў тым, што сям’ю ў Беларусі сапраўды пераследвалі. Між тым гэтыя беларусы жылі ў Францыі нелегальна, там сужэнцы нарадзілі трэцяе дзіця. Яны прасілі прытулку ў іншых краінах Еўропы, але ім таксама адмаўлялі. Цяпер, згодна з рашэннем суду, іх не дэпартуюць у Беларусь.

У партыі БНФ не ведаюць, кім можа быць гэты загадкавы апазіцыянер з сям’ёй. Дакладна вядома, што ў 2002 годзе кіраўніком магілёўскай філіі партыі абралі Рыгора Костусева, які можа стаць адным з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі