Сябраў БХД прынялі за злачынцаў

Пільная жыхарка дома, дзе збіралі подпісы сябры ініцыятыўнай групы вылучэнца ад БХД з Магілёву Івана Салановіча, выклікала міліцыю. Грамадзянка вырашыла перастрахавацца, паведамляе Прэс-служба БХД. Ёй падалося, што гэта злачынцы пад выглядам прыстойных людзей. Міліцыянты прыбылі хутка і праверылі дакументы ў Рамана і Інны Гарохавых. У актывістаў былі пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы Салановіча, таму іх адразу адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі