Святлана Ціханоўская з'ехала за мяжу. Яна знаходзіцца ў Літве, паведаміў у Twitter міністр замежных спраў гэтай краіны Лінас Лінкявічус.
Ціханоўская была кандыдатам у прэзідэнты на нядаўніх выбарах у Беларусі. ЦВК сцвярджае, што яна заняла другое месца з 10%. Але ў гэта не паверылі дзясяткі тысяч чалавек, якія выходзяць на акцыі пратэсту. Не паверыла і Святлана Ціханоўская, якая пераканана ў сваёй перамозе. Напярэдадні яна падавала скаргу ў ЦВК і з ёй там доўга размаўлялі нейкія сілавікі, пасля чаго верагодна і было прынята рашэнне пра выезд за мяжу. Там ужо знаходзяцца дзеці Ціханоўскай. Яе муж блогер Сяргей Ціханоўскі за кратамі з 29 траўня, яго прызналі палітвязнем.
Svetlana #Tikhanovskaya is safe. She is in #Lithuania. pic.twitter.com/6f9U2meoX0
— Linas Linkevicius (@LinkeviciusL) August 11, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.