Сведка: За дырэктарам гатэлю “Планета” прыязджала міліцыя

Нагадаем, што трагедыя здарылася 24 ліпеня а 10 гадзіне раніцы. Паводле міліцыі, пад вокнамі дома па вуліцы Садовай у Мінску знайшлі цела Валерыя Агірэнкі, які жыў у гэтым доме. У мінскай управе Следчага камітэту пацвердзілі, што загінулы — дырэктар гатэля “Планета” Валерый Агірэнка.

“Вядзецца праверка. Апытваюцца сведкі, адпрацоўваюцца розныя версіі здарэння, у тым ліку і самагубства” — паведаміла прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Радыё “Свабода” знайшло адну са сведак здарэння. Жыхарка таго ж дома па вуліцы Садовай распавяла: “Мужчына выкінуўся пасля таго, як да яго прыехалі незвычайныя міліцыянты ў  бронекамізэльках з надпісам “ОМОН”. Я  пачула, як яны гаварылі ўнізе, і выглянула ў акно. І раптам адзін з іх закрычаў: „Уходит! Уходит“ Потым пачула гук, як нешта цяжкае ўдарылася аб зямлю. Гэта было пад балконамі. Выглянула і ўбачыла ўнізе мужчыну ў адных трусах у крыві. У тым ліку была кроў на руках. Чалавек яшчэ нібыта дыхаў. Міліцыянты выклікалі хуткую, якая прыехала хвілін праз 8-10. Але мужчына тады ўжо, відаць, памёр. А міліцыянты паміж сабой казалі, што ў ягонай кватэры ў ванне ўсё было ў крыві, там былі акрываўленыя нажы і што ён нібыта ўскрыў сабе вены”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі