Сваячкі палітвязняў запісалі зварот: "Дапамажыце нашым родным выйсці на волю!"

Сваячкі палітвязняў запісалі зварот: "Дапамажыце нашым родным выйсці на волю!"

19 жанчын, якія з'яўляюцца жонкамі, сёстрамі і маці палітвязняў, запісалі супольны зварот да беларускага народа і еўрапейскай супольнасці, паведамляе Радыё "Свабода".

Яны просяць падтрымліваць тых, хто ў Беларусі трапіў за краты за жаданне жыць у вольнай краіне.

Жанчыны падкрэсліваюць, што іх сваякі доўгія месяцы зазнаюць катаванні, сядзяць у турмах без нейкіх крымінальных злачынстваў, а многіх яшчэ дагэтуль не судзілі і ім пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. 

У відэазвароце зняліся:

Аксана Хіневіч, маці Анатоля Хіневіча;

Валерыя Латош, жонка Міхаіла Юдзіна;

Алеся Прохарава, маці Віталя Прохарава;

Валянціна Актыстава, маці Віктара Актыстава;

Ганна Санчук, жонка Аляксея Санчука;

Людміла Класкоўская, маці Вольгі Класкоўскай;

Жанна Спарыш, маці Сяргея Спарыша;

Вольга Восіпава, жонка Ціхана Восіпава;

Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча;

Вольга Навіцкая, сястра Сяргея Коршуна;

Вераніка Бароўская, жонка Яўгена Бароўскага;

Святлана Касакоўская, маці Арцёма Касакоўскага;

Крысціна Стэфановіч, жонка Расціслава Стэфановіча;

Святлана Малашэвіч, маці Соф’і Малашэвіч;

Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка;

Кацярына Людвіг, жонка Яўгена Афнагеля;

Анастасія Моніч, жонка Сяргея Моніча;

Ганна Канавалава, маці Антаніны Канавалавай і цешча Сяргея Ярашэвіча;

Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца.

Жанчыны нагадалі, што хаця ў Беларусі палітвязнямі лічацца 502 чалавекі, але агульная лічба людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі