Сусветнае турнэ Мадоны ставіць рэкорды

Сусветнае канцэртнае турнэ Мадоны «Sticky & Sweet» прынясе поп-зорцы больш за 282 мільёны долараў. Паводле слоў арганізатара гастроляў па Паўночнай Амерыцы і Еўропе Артура Фогеля з прамоўтэрскай кампаніі Live Nation, толькі падчас 28-дзённага турнэ па Паўночнай Амерыцы кошт прададзеных 550 тысяч квіткоў склаў 91,5 мільёны долараў. Калі скласці гэта з прыбыткам ад еўрапейскай часткі турнэ, якая ўключала два шоў у Вялікабрытаніі, то заробак разведзенай спявачкі складзе 207 мільёнаў долараў. Такім чынам, Мадона можа паставіць рэкорд як сольная спявачка, якая зарабіла самую вялікую суму за свой канцэртны тур.

Апошні выступ Мадоны ў рамках сусветнага турнэ ў падтрымку альбома «Hard Candy» пройдзе ў Сан-Паўлу 21 снежня, перадае Gigwise.com.

Фота: www.madonna.rudyyoungblood.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі