Суполка “Пагоня” заклікае прызнаць Алеся Пушкіна вязнем сумлення

Мастакі творчай суполкі “Пагоня” выступілі з адкрытым лістом з нагоды арышту Алеся Пушкіна, у якім выказалі пратэст супраць дзеянняў уладаў Крупскага раёну і абвясцілі мастака Алеся Пушкіна вязнем сумлення, паведамляе Радыё Свабода. Мастакі заклікалі праваабарончыя арганізацыі і АБСЕ даць належную ацэнку дзеянням сілавых структураў Крупскага раёну і правесці незалежнае расследаванне па факце арышту Пушкіна.

Яго затрымалі 8 снежня. Крупскі раённы суд прысудзіў яму 13 сутак арышту за злоснае хуліганства — за тое, што мастак выправадзіў з двара ўласнага дому нязванага госця. Сябры суполкі “Пагоня” лічаць, што Алесь Пушкін не здольны ўчыніць злоснае хуліганства і ўдарыць чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі