Суд над затрыманым у Полацку Аляксеем Янушэўскім адбудзецца 9 красавіка

Суд над моладзевым актывістам Аляксеем Янушэўскім, затрыманым 8 красавіка ў Полацку, прызначаны на 9 красавіка.  А.Янушэўскі быў затрыманы каля будынку гарадскога суда Полацку, дзе праходзіў працэс над моладзевай актывісткай Касяй Салаўёвай (яе вінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт"). Каля дзясятка маладых людзей у знак салідарнасці з падсуднай пачалі скандаваць лозунгі "Кася, мы з табой!" і "Верым! Можам! Пераможам!". Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі спыніць акцыю, аднак яе ўдзельнікі, сашчапіўшы рукі, селі на зямлю. У выніку быў затрыманы толькі Янушэўскі, астатнім удзельнікам акцыі удалося ўцячы.

Затрыманы правёў некалькі гадзін у аддзяленні міліцыі і быў адпушчаны пасля складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яго вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання (арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі