Суд над Эдуардам Бабарыкам пачнецца 22 траўня

Віктар і Эдуард Бабарыкі / t.me/viktarbabarykaofficial/
Віктар і Эдуард Бабарыкі / t.me/viktarbabarykaofficial/

22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам — сынам прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі.

Яго справу, як паведамляе БЕЛТА, будзе разглядаць Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна.

Эдуарда Бабарыку вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса — у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі ("адмыванні") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамаганні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Бабарыка-малодшы ў 2020-м годзе ўвайшоў у перадвыбарчую каманду свайго бацькі, калі той заявіў пра вылучэнне на прэзідэнцкія выбары. Эдуарда затрымалі разам з бацькам у сярэдзіне чэрвеня 2020 года, калі яны ехалі здаваць падпісныя лісты ў Цэнтрвыбаркам. Ужо амаль тры гады палітвязень застаецца за кратамі.

Віктар Бабарыка ужо асуджаны і адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі. Нядаўна яго даставілі ў шпіталь моцна збітым, але потым звесткі пра яго стан перасталі паступаць.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі