Суд апраўдаў бацьку, у прысутнасці якога ў кватэры сабака загрыз дзіця

Суд Першамайскага раёна Мінску прызнаў невінаватым бацьку, у прысутнасці якога ў кватэры стафардшырскі тэр’ер да смерці пакусаў паўтарагадовае дзіця, паведамляе тэлеканал СТВ.  Трагічнае здарэнне адбылося ў Мінску тры месяцы таму. Маці пайшла ў краму, а маленькую дачку пакінула пад наглядам яе бацькі. Аднак мужчына вырашыў прыняць душ і не чуў, як крычала дзяўчынка, якую кусаў сабака.

Спачатку вінаватай ў тым, што адбылося, называлі маці, але пасля на лаву падсудных патрапіў бацька. Яго абвінавачвалі па артыкуле Крымінальнага кодэкса “Пакіданне ў небяспецы”.

Аднак суддзя палічыла бацьку невінаватым. Аднак дзяржабвінавачванне з такім рашэннем катэгарычна не згоднае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі