Студэнтам забаранілі мітынг у абарону льгот

Сёння заяўнікі моладзевай акцыі 20 траўня, скіраванай супраць адмены льгот студэнтам і школьнікам, а таксма іншым катэгорыям грамадзянаў, атрымалі афіцыйны адказ ад мінскіх уладаў.
Адмову намеснік старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Мятліцкі тлумачыць запланаванай на гэты дзень прыборкай парка Дружбы народаў, дзе планавалася правесці мітынг, а таксама рамонтам паркавага абсталявання.

Іншага месца для правядзення акцыі або іншую дату сталічныя ўлады не прапанавалі. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Франак Вячорка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі