Стрым: Зміцер Дашкевіч пра затрыманне і справу "Белага легіёна"

Стрым: Зміцер Дашкевіч пра затрыманне і справу "Белага легіёна"

Вызвалены з-за кратаў Зміцер Дашкевіч распавядае пра затрыманне і справу "Белага легіёна". Імправізаваная прэс-канферэнцыя адбываецца на кватэры актывіста ў Мінску:

Стрым: вызвалены з-за кратаў Зміцер Дашкевіч распавядае, як пражыў апошнія дні. Відэа: тэлеканал "Белсат".

Змітру Дашкевічу прад'яўленае абвінавачанне ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Падрабязнасці вызвалення Дашкевіча — у стрыме.

Галоўнае:

"У рэжыма сарвала дах ад масавых пратэстаў 15 сакавіка. І была дадзеная адмашка — зачысціць".

"Прыкладна 20 сакавіка пачалі вызваляць камеры на "Валадарцы". Усе затрыманыя па справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў сядзелі ў асобных камерах".

"Спярша прынеслі мне паперу: з 2011 года група невядомых асобаў здзяйсняла падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. Я кажу: "Хлопцы, вы ўвогуле ведаеце, што я ў 2011 годзе сядзеў?" Пасля прынеслі паперку — там быў ужо 2013 год. Цікава, што тысячы нашых сілавікоў рабілі ўвесь гэты час, пакуль невядомыя асобы рыхтаваліся да масавых беспарадкаў?"

"Іншыя зняволеныя казалі, што чулі воклічы Статкевіча. То бок ён сапраўды быў у ізалятары КДБ".

"Сёння [15 красавіка. — Еўрарадыё] выклікалі на размову. Во, думаю, як: нават у суботу допыты! Але там сядзеў вельмі акуратны чалавек. Ён пачаў казаць: вось вы стварылі "Ваяр", і развязалі рукі казакам, яны вамі ўсіх пужалі і адмывалі грошы. А пасля кажа: "Але ж мы не зверы. Сёння будзеце з сям'ёй сустракаць Вялікдзень".

"Каб была нейкая фактура — яе б прадставілі. І не было б фэйкавага джыпа на мяжы з Украінай, і прыкапанай арматуры пад Асіповічамі [насамрэч, пад Стоўбцамі. — Еўрарадыё]. Людзі па гэтай справе сядзяць абсалютна беспадстаўна".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі