Страляць бадзяжных сабак усё яшчэ танней, чым лавіць

Меней чым за паўгода ў невялічкім Нясвіжы супрацоўнікі камунальнай службы усыпілі 68 бадзяжных сабак. Гэта крыху меней чым за такі ж перыяд летась. Тады знішчылі 75 жывёлаў. Паводле слоў намесніка дырэктара прадпрыемства "Нясвіжская ЖКГ" Аляксандра Івашка , адстрэл сабак вядзецца з дапамогай спецыяльнай зброі “УВШ-521М”, у якой знаходзіцца шпрыц з атрутай. Здараецца, што пад адстрэл трапляюць і хатнія жывёлы, калі сабака проста адарваўся і ўцёк з падворка. Прапанова камунгасаўцаў — зрабіць для сабак пяцідзённы прытулак часовага ўтрымання. Тады ў гаспадара ёсць магчымасць знайсці свайго чатырохногага сябра.  Але на прытулак няма грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі