Старшыня сельсавету памёр падчас "прэзідэнцкай лыжні"

Старшыня Абрубскага сельсавету Глыбоцкага раёна 56-гадовы Васіль Арлоўскі памёр падчас так званай "прэзідэнцкай лыжні". Медыкі канстатавалі, што ў немаладога мужчыны была арытмія сэрца. Яго пахавалі ў нядзелю на новых могілках вёскі Харашкі, паведамляе Радыё Свабода.
Васіль Арлоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы. Быў старшынём калгасу імя Энгельса, які некаторы час назад далучылі да СПК “За Радзіму”. У апошнія некалькі гадоў ён узначальваў Абрубскі сельсавет Глыбоцкага раёна. Жыў у вёсцы Шунявічы. Без галавы сям’і засталіся жонка нябожчыка і тры ягоныя дачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі