Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі збіраецца ў адстаўку

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі плануе пакінуць сваю пасаду. Калі гэта адбудзецца і якім будзе сцэнар абрання новага кіраўніка, стане вядома ў суботу, 17 студзеня, на пасяджэнні сойма, паведамляе “Салідарнасць”.
Пра сваё жаданне сысці з пасады старшыні Лявон Баршчэўскі заявіў яшчэ на мінулым сойме. Палітык жадае больш актыўна ўключыцца ў барацьбу на пасаду кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ.

Усе падрабязнасці працэдуры свайго сыходу старшыня абяцаў агучыць на наступным сойме, гэта значыць, заўтра 17 студзеня. Сам Баршчэўскі ад каментароў адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі