Стан нованароджанай дзяўчынкі з Мачулішчаў стабілізаваўся

Стан нованароджанай дзяўчынкі з Мачулішчаў стабілізаваўся

Стан нованароджанай дзяўчынкі з Мачулішчаў, якую выкінула маці, цяпер стабілізаваўся. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя Алену Богдан.

Па словах спецыяліста, стан дзіцяці цяжкі, але стабілізаваўся. Лекары падключылі нованароджаную да штучнай вентыляцыі лёгкіх, дзіця атрымоўвае ўсё неабходнае лячэнне. Богдан выказала надзею на тое, што дзяўчынка паправіцца.

Дарэчы, у чацвер у лякарню звярталіся два чалавекі, якія хацелі ўдачарыць дзяўчынку.

Як распавядала Еўрарадыё, у пасёлку Мачулішчы пад Мінскам у кантэйнеры для смецця знайшлі нованароджанае дзіця з траўмамі. Выявілася, што дзяўчынку 19 верасня нарадзіла 28-гадовая жанчына і выкінула ў смеццаправод. Дзіця праляцела сем паверхаў і засталося жывым. У дзяўчынкі дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, закрытую траўму жывата, ўдары ўнутраных органаў і множныя траўматычныя пашкоджанні скурных пакроваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі