Сталічная міліцыя пачне паляванне на аматараў маляваць на сценах дамоў

Праца па барацьбе з кіроўцамі, якія паркуюць свой асабісты аўтатранспарт на зялёных зонах у дварах, неўзабаве будзе ўзмоцненая ў Мінску. Аб гэтым 19 красавіка на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Ігар Яўсеяў.  Яўсеяў: "Працуем цяпер галоўным чынам з асобамі пенсійнага ўзросту, якія знаходзяцца дома ўвесь час. Ёсць некалькі станоўчых прыкладаў. Нядаўна жанчына з Завадскога раёну звярнулася. Дала нумары гэтых машын. Мы адрэагавалі, склалі пратаколы. Калі людзі нам даюць інфармацыю, то аператыўна прыцягваюцца дадзеныя парушальнікі".

Таксама міліцыя абяцае, што ўжо на гэтым тыдні пачне паляванне на аматараў памаляваць на сценах дамоў. Акрамя таго, пад цвёрды кантроль міліцыі патрапіць і вулічны несанкцыянаваны гандаль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі