Справу канфіскацыі на Брэсцкай мытні віна фірмы "Бернье" будуць пераглядаць

Брэсцкі абласны суд у чацвер адправіў на перагляд справу аб канфіскацыі расійскай фуры з віном швейцарскай фірмы "Бернье". Ганна Макарчык, прадстаўніца перавозчыка груза, расійскай фірмы “Савтрансаўтаэкспедыцыя”, патлумачыла Еўрарадыё:

"Падставай да адмены з’явілася тое, што суд першай інстанцыі не праверыў довады перавозчыка ў той частцы, што вадзіцель не з’яўляецца службовай асобай, што судом няправільна накладзены арышт у забеспячэнне іска на аўтамабіль, і непасрэдна ў самой пастанове суда дапушчаная памылка. Суддзя памылілася ў суме штрафа — 4 тысячы базавых велічыняў. А яна напісала — 4 мільёны".

Нагадаем, што затрыманне адбылося 21 студзеня сёлета. За бесканвойны праезд па тэрыторыі Беларусі штраф у 140 мільёнаў рублёў быў абернуты на грузавік “Мерседэс” з прычэпам, а таксама канфіскавалі больш за 14 тысяч бутэлек элітнага віна коштам 282 мільёны 240 тысяч рублёў.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі