Справа “палкоўнік Барадач супраць мытні”: відэафайл праглядаюць серыямі

Справу палкоўніка Ўладзіміра Барадача, былога камандзіра брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы, разглядаў у аўторак суд Маскоўскага раёна Брэста. Як і патрабаваў Барадач, была зробленая выемка знятай штатнай відэакамерай гутаркі яго і мытніцы Сакольскіх на Брэсцкай мытні 8 сакавіка. Цягам дыялогу ўзнікла абвінавачанне, нібыта, палкоўнік спрабаваў без дэкларавання перамясціць цераз мяжу 7320 еўра.

Сёння тэхнічна не атрымалася праглядзець відэафайл як след, таму прагляд перанесены на заўтра. Ці ў якасці другой серыі насамрэч будзе прадэманстраваны другі фільм? Былы “спецназавец” Уладзімір Барадач цалкам дапускае такую магчымасць. Суддзя Іна Цівунова прызначыла працяг працэсу на заўтра, 31 сакавіка, на 10 гадзін. 

Глядзі таксама: Справу “палкоўнік Барадач супраць Брэсцкай мытні” разгледзяць 30 сакавіка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі