Спецкамісія даследуе прычыны прарыву газаправода каля завода "Атлант"

Спецыяльную камісію створаць для высвятлення прычын прарыву газаправода каля завода "Атлант" у Мінску. Нагадаем, аварыя здарылася ў суботу ўвечары.
Будаўнічая арганізацыя пракладвалі пад зямлёй шлях для трубы з гарачай вадой і не ўсё пралічылі, у выніку пашкодзілі газаправод. Труба была пракладзеная паралельна праспекту Пераможцаў. Ад яе прарыву ніхто не пацярпеў. На завод "Атлант" і ў жылыя дамы газ пусцілі па рэзервовых каналах, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі