СМІ апублікавалі спадарожнікавыя здымкі узарваных ўкраінскіх мастоў

СМИ опубликовали спутниковые снимки взорванных украинских мостов

Фатаграфіі ад кампаніі Maxar апублікаваў у сваім twitter журналіст The New York Times Крысціян Трыберт.

"Спадарожнікавыя здымкі, зробленыя Maxar раніцай 11 лістапада, 10:25 паводле мясцовага часу, паказваюць значныя пашкоджанні некалькіх мастоў і дамбы ў Новай Кахоўцы ў выніку адступлення расейцаў з Херсона праз Днепр", — напісаў ён.

Расійскія СМІ апублікавалі таксама відэа выбуху аўтамабільнага моста на Кахоўскай ГЭС і Антонаўскага моста. Дарадца старшыні Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Хлань мяркуе, што падрывам мастоў расейскія вайскоўцы спрабавалі запаволіць прасоўванне ўзброеных сіл Украіны і робяць усё магчымае, каб "гэта быў не абсалютны правал фронту, а каб выглядала нібыта як планавае адступленне ад лініі фронту".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі