Славакія замест перададзенага Украіне С-300 атрымае ад ЗША ракеты Patriot

Славакія замест перададзенага Украіне С-300 атрымае ад ЗША ракеты Patriot

Славакія замест перададзенага Украіне зенітна-ракетнага комплексу С-300 атрымае ад ЗША амерыканскі ракетны комплекс Patriot. Ён будзе перадыслакаваны ў бліжэйшыя дні разам з вайскоўцамі, якія ім кіруюць. На які час — пакуль невядома, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн падзякаваў ўраду Славакіі за вайсковую падтрымку ўкраінскай арміі.

Пра тое, што Славакія перадала Украіне С-300, у пятніцу паведаміў славацкі прэм'ер Эдуард Хегер. Паводле яго слоў, гэта славацкая дапамога ў барацьбе Украіны супраць расійскай агрэсіі. Браціслава гатовая была перадаць зенітна-ракетны комплекс яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, але чакала "адэкватную замену заходняй вытворчасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі