Скардзіна: Я была не ў цені Домрачавай, а на сваім месцы

Скардзіна: Я была не ў цені Домрачавай, а на сваім месцы

32-гадовая беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая напярэдадні ўпершыню ў сваёй кар’еры перамагла на этапе Кубка свету (выйграла індывідуальную гонку на 15 км у Эстэрсундзе), знаходзіцца ў цэнтры ўвагі СМІ. У інтэрв’ю matchtv.ru Скардзіна не пагадзілася з журналістам, што яна была ў цені Дар’і Домрачавай (ва ўчорашняй гонцы яна была 14-й). “Ну, я і была другім нумарам у камандзе, — кажа Надзея. — Але не ў цені, а на сваім месцы. Адносіны да мяне былі адпаведныя вынікам”.

З перамогай Надзею Скардзіну павіншаваў Аляксандр Лукашэнка: “Твой яркі поспех, дасягнуты дзякуючы працавітасці і волі да перамогі, падарыў усім беларусам выдатныя хвіліны радасці і гонару за сваю краіну. Гэта тваё першае золата на этапах Кубка свету, якое дае камандзе надзею і ўпэўненасць у сваіх сілах у пачатку алімпійскага сезону”.

Дагэтуль найлепшым дасягненнем Надзеі было другое месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Антэрсельве ў студзені 2014-га. А ў лютым таго ж года на Алімпіядзе ў Сочы ў індывідуальнай гонцы Скардзіна ўзяла “бронзу” (Домрачава тады выйграла “золата”).

Скардзіна: Я была не ў цені Домрачавай, а на сваім месцы
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі