СК: мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ "данацілі экстрэмістам"

Супрацоўніцы БДУ каля раскладу

Супрацоўніцы БДУ каля раскладу / Еўрарадыё

Мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ "данацілі экстрэмістам". Гэта вынікае з дакладной запіскі Следчага камітэта "Аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў", разасланай па навучальных установах. Яе змест стаў вядомым праваабаронцам з цэнтра "Вясна".

Сцвярджаецца, што ў адносінах да гэтых людзей "праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні". У сваёй запісцы СК пагражае тым, хто данаціў у фонды, УСУ і Палку Каліноўскаму.

На пачатак студзеня за данаты па артыкуле 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) праваабаронцы зафіксавалі як мінімум 58 асуджаных. Тым, хто пераводзіў грошы ў структуры, якія сёння прызнаныя "экстрэмісцкімі фарміраваннямі", пагражае да 5 гадоў калоніі. За "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці" — напрыклад, за данаты палку Каліноўскага, асудзілі як мінімум дваіх чалавек на дзевяць з паловай і восем з паловай гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі