Сіноптыкі: У нядзелю чакаюцца дажджы і туман

Дажджы пройдуць уначы па большай частцы тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, днём у нядзелю месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Днём чакаецца 2-8 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі