Сіноптыкі: Сёлета ў Беларусі чакаецца “еўразіма”

У панядзелак у Беларусь прыйдуць сапраўдныя зімовыя маразы. Тэмпература паветра ўначы па краіне будзе вагацца ад -2 да -10. Пры гэтым снегу пакуль не чакаецца.
Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, снег у Беларусі прагназуецца ў другой палове месяца.

“Канешне, снег калі-небудзь будзе. Гэта безумоўна. Мяркую, што ўжо ў другой палове месяца, бліжэй да канца другой дэкады будзе ісці слабенькі снег. Больш адчувальны снег будзе ісці ў асобныя перыяды ў трэцяй дэкадзе месяца”.

Спецыяліст адзначыла, што ў сувязі з глабальным пацяпленнем ў Беларусі характэрна так званая “еўразіма”. Такой зіме характэрныя непрацяглыя перыяды пахаладання, якія змяняюцца адлігай.

Паводле папярэдніх разлікаў, навагодняя ноч у нашай краіне будзе ўмерана марозная са снегам. Аднак сказаць дакладна сіноптыкі змогуць толькі за тыдзень да свята.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі