Сіноптыкі папярэджваюць пра гарачае надвор'е ў Беларусі

У заходніх рэгіёнах Беларусі чакаецца да + 33 градусаў / sb.by
У заходніх рэгіёнах Беларусі чакаецца да + 33 градусаў / sb.by

У пятніцу ў Беларусі будзе спякотнае надвор'е. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі, паведамляе БЕЛТА. Паветра днём прагрэецца да + 25 + 30 градусаў, а на захадзе краіны — да +31+33 градусаў.

Тэмпература паветра днём будзе ад + 12 да + 17, а на захадзе — да + 19 градусаў. Ападкаў быць не павінна, чакаецца невялікая воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Нагадаем, на сёння сіноптыкі таксама прагназавалі неспрыяльныя пагодныя з'явы — навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с. Такая непагадзь магчымая днём ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі.

Адзначым, што Заходняя Еўропа перажывае ў гэтыя дні анамальную спякоту. У Францыі, да прыкладу, фіксуюць гістарычныя тэмпературныя рэкорды. Напрыклад, у Брэсце ля ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна слупок тэрмометра нядаўна падняўся да адзнакі ў 39,3 градуса паводле Цэльсія. Гэта — больш чым на чатыры градусы вышэй за папярэдні максімум у 35,1 градуса, зафіксаваны ў 2002 годзе. У горадзе Нант тэмпература дасягнула 42 градусаў, перавысіўшы гістарычны максімум у 40,3 градуса, зарэгістраваны ў 1949 годзе. Праз гарачае надвор'е і вецер пачынаюцца пажары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі