Швецыя спяшаецца на дапамогу беларускім секс-меншасцям

Тое, што баяцца сказаць беларусы, калісьці абавязкова скажуць госці з замежжа. Так і зараз, шведскія мастачкі Аніка і Анна хіба што не першыя ў Беларусі, хто сказаў “Так” беларускім геям і лесбіянкам.





Выстава “Стан розуму” адкрылася 5 сакавіка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Тэматыка выставы – секс-меншасці Санкт-Пецярбургу.



"Стан розуму" – гэта другая частка трылогіі. Першая частка называлася “Рэзананс” і распавядала пра людзей мастацтва ў Швецыі і часткова ў Даніі.

У першай зале галерэі прадстаўлены вялікафарматныя аналагавыя фотаздымкі людзей розных прафесій і поглядаў, зробленыя Анікай Карлсан Рыксан.

Аніка

Аніка Карлсан Рыксан: "Сваім праектам мы аб’ядналі людзей-мастакоў, і геяў, лесбіянак, а таксама людзей з розных арганізацый, такіх як арганізацыі па ахове правоў чалавека". 

Здаецца, што фотаздымкі – гэта ўсяго толькі злоўленыя моманты. Насамрэч, кожны фотаздымак прадстаўляе сабой працэс з-за цяжкай і доўгай працы над кожным яго міліметрам.

Калі гаворка ідзе пра фотаздымкі людзей, мы падсвядома чакаем, што убачым партрэты пэўных людзей. Але “Стан розуму” паказвае нам групавыя фота, што таксама тлумачыцца расійскімі рэаліямі.



Аніка Карлсан Рыксан: "Цікава, што ў Расіі існуе вялізнае кола людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, але ўсё яно падзелена на маленькія часткі. Менавіта таму да нас прыйшла ідэя рабіць групавыя фотаздымкі".





У другой зале прадстаўлена старая для Еўропы і новая для нас мастацкая форма – відэаінсталяцыя.

Аніка
Карлсан Рыксан: "Відэаінсталяцыя таксама зроблена як групавы фотаздымак. Гэта 6 манітораў, на якіх свае гісторыі распавядаюць 39 чалавек".

Атмасферу стварае відэа з відам Нявы, якое суправаджаюць гукі горада. Гэта від быў выбраны не выпадкова.
 
Анна Віёла Хальберг : “Нашым прынцыпам было – ніколі не адмаўляць людзям, якія хацелі ўдзельнічаць у выставе, адзінае што наш фокус – гэта праблема гомасексуальных жанчын”.

Аніка Карлсан Рыксан: “Мы прэзентавалі наш праект і хацелі, каб людзі самі звярталіся да нас, каб нешта распавесці. Таму з самага пачатку гэты праект быў вельмі адкрыты да людзей”.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/03//cms-image-000031638.jpg


Анна і Аніка рады, што, дзякуючы гранту, мелі шанец у 2006 годзе паехаць у Піцер на два месяцы, каб рэалізаваць свой праект. “Піцер знаходзіцца так блізка ад Стакгольма, – кажа Анна. - Усяго толькі ў гадзіне лёту, але мы нічога пра яго не ведаем. Таму галоўная прычына,  чаму мы паехалі ў Піцер, – гэта проста цікаўнасць".

Калі было прынятае рашэнне ехаць у Пецярбург, яны не ведалі адтуль ніводнага чалавека. Першае, што прыйшло ў галаву – пашукаць кантакты на вэб-старонцы піцерскіх гомасексуалістаў

Анна Віёла Хальберг: “Мы не ведаем ні слова па-руску, а таксама зусім не ведалі культурных асаблівасцяў”.

Але, нягледзячы на розніцу культур, Анна і Аніка хутка ўвайшлі ў асяроддзе геяў і лесбі Піцера. “Мы з Анікай – такія ж як яны, – тлумачыць Анна. – Мы як адна сям’я, таму мы адразу разумеем адзін аднаго".



Анна Віёла Хальберг: “Праект заснаваны на даверы людзей нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі адзін да аднаго”.

Важным падмуркам для рэалізацыі праекту сталі законы Швецыі, забараняючыя дыскрымінацыю ў любых яе праявах. Дзякуючы таму, што на радзіме мастачкі адчуваюць сябе спакойна і бяспечна, яны не баяцца казаць пра праблему ўслых замяжой.

Тым не менш, дырэктар Шведскага інстытута, Уле Вестберг зазначыў: “У Швецыі сапраўды ёсць закон супраць дыскрымінацыі, але гэта не значыць, што дыскрымінацыі ў Швецыі няма”.



Анна і Аніка добра знаёмыя з людзі нетрадыцыйнай арыентацыі Беларусі. Па словах Анны Віёлы Хальберг, сітуацыя ў Беларусі вельмі падобная да сітуацыі ва Украіне, дзе яны выстаўляліся ў мінулым годзе.

Адзінае, што нядаўна ў украінскага “нетрадыцыйнага” грамадства ўжо з’явіліся спонсарскія і сяброўскія арганізацыі, чаго ў Беларусі пакуль не назіраецца. Са свайго боку, Анны і Аніка спрабуюць вырашыць праблему сродкамі свайго мастацтва.

Анна

Анна Віёла Хальберг: “Мы робім свой унёсак у развіццё руху гомасексуалістаў у кожнай краіне, дзе праходзіць наша выстава. Наша задача – каб у розных краінах пачалі абмяркоўваць гэтую праблему на мясцовым узроўні”.

Дырэктар Шведскага інстытута Уле Вестберг зазначае, што інстытуту важна, каб выстава, акрамя мастацкай каштоўнасці, мела і сацыяльную скіраванасць. 



Уле Вестберг: “Вельмі важна, каб культурная падзея вызывала дыскусіі ў грамадстве”.

Такім чынам, галоўнае для беларусаў – не баяцца казаць пра відавочнае і сачыць за станам свайго розуму!

Анна Віёла Хальберг: “Ці змяніў гэты праект наш стан розуму? Не ведаю, але дакладна мы сталі больш цярпімымі да людзей”. 

Фота: Таранціна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі