"Штучны гарызонт" U2 цяпер убачаць усе

U2 выпускаюць альбом рэміксаў пад назвай "Artificial Horizon" ("Штучны гарызонт"). Раней ён быў даступны на CD толькі ўдзельнікам афіцыйнага фан-клубу гурта. А зараз набыць альбом змогуць усе ахвочыя. Фанатам жа і калекцыянерам гурт прапануе яго перавыданне на вініле. Абмежаваны тыраж "Artificial Horizon" на вініле ўбачыць свет ужо 14 траўня.

У склад кампіляцыі ўвойдуць танцавальныя версіі вядомых хітоў U2 - такіх як "Elevation", "Vertigo", "Beautiful Day" і "City Of Blinding Lights". Сярод музыкаў, якія узялі ўдзел у стварэнні рэміксаў - Трэнт Рэзнар з Nine Inch Nails, Jacknife Lee, Дэвід Холмс, Justice і Hot Chip.

Нагадаем, што зараз U2 рыхтуюцца да другой часткі свайго сусветнага тура ў падтрымку выпушчанага ў 2009-м годзе альбома "No Line On The Horizon". Гастролі стартуюць 3 чэрвеня ў амерыканскім Солт Лэйк Сіці.

Трэк-ліст "Artificial Horizon":

1. Elevation (Influx Mix)
2. Fast Cars (Jacknife Lee Mix)
3. Get On Your Boots (Fish Out Of Water Mix)
4. Vertigo (Trent Reznor Remix)
5. Magnificent (Falke Radio Mix)
6. I'll Go Crazy If I Don't Go Crazy Tonight (Live U2360 Remix)
7. Beautiful Day (David Holmes Remix)
8. Staring At The Sun (Monster Truck Remix)
9. Happiness Is A Warm Gun (Danny Saber Mix)
10. Get On Your Boots (Justice Remix)
11. City Of Blinding Lights (Hot Chip 2006 Remix)
12. If God Will Send His Angels (Grand Jury Mix)
13. Staring At The Sun (Brothers in Rhythm Ambient Mix).

Паводле @music
Фота: contactmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі