Штанге не ўскладае надзеяў на гульцоў юнацкай зборнай Беларусі

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па футболе Бернд Штанге лічыць, што яркія гульцы са зборнай Беларусі U-21 (ва ўзросце да 21 года) не здолеюць дапамагчы беларусам выйсці ў фінальную частку Euro-2012. Па яго словах, часы, калі гульцоў узроста Сівакова, Філіпенка, Верхаўцова і Пуцілы масава выклікалі ў нацыянальную зборную, засталіся ў мінулым. Бернд Штанге: “Немагчыма спадзявацца на тое, што Сівакоў, якога не хапае на італьянскую Серыю А, у матчах супраць французаў ці румынаў будзе гуляць і забяспечыць перамогу. Гэтаму мусіць папярэднічаць доўгі шлях”.

Месца ў нацыянальнай зборнай па футболе — гэта больш не падарунак, — падсумаваў Бернд Штанге.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі