Шэсць чалавек у Чавускім раёне атруціліся чадным газам

Магла здарыцца трагедыя

Магла здарыцца трагедыя / Еўрарадыё

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медрэагавання, сям'я прыехала на дачу, бацькі затапілі печ, а праз некаторы час усе адчулі адны і тыя ж сімптомы недамагання. Спецыялісты хуткай дыягнаставалі ва ўсіх членаў сям'і атручэнне чадным газам і шпіталізавалі ў Магілёў.

"Цяпер урачы Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы канстатуюць у дзяцей стан сярэдняй цяжкасці. Ім праводзяцца неабходныя маніпуляцыі, у тым ліку ідзе актыўнае насычэнне лёгкіх кіслародам. Дарослыя пасля агляду і правядзення неабходных аналізаў пакінулі ўстанову аховы здароўя", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, піша reform.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі