Шарамет гатовы аддаць "Беларускі партызан" беларусам Польшчы

Журналіста Паўла Шарамета 8 красавіка дапыталі ў міліцыі падмаскоўнага горада Даўгапрудны па даручэнні МУС Беларусі. Допыт доўжыўся каля 2 гадзін і датычыўся акалічнасцяў існавання сайта "Беларускі партызан" і беларускіх міліцыянтаў, якія з'ехалі ў Расію. Фармальна Шарамета дапытвалі як сведку па справе аб паклёпе на былога кіраўніка Гомельскага КДБ генерала Каржа, адзначае "Беларускі партызан".
 
На думку журналіста,  паклёп на Каржа - гэта шырма для спецаперацыі КДБ супраць незалежных журналістаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Шарамет заявіў, што калі беларускія ўлады і далей будуць настойліва перашкаджаць працаваць, то ён проста падорыць сайт беларусам Польшчы або маладым дэмакратам Нарвегіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі