"Шахцёр" згуляе з "Зултэ-Варэгемам", а "Дынама" — з "Клужам"

"Шахцёр" разграміў сапернікаў з ірландскага "Дзеры Сіці" — 5:1 (першы матч — 1:0), мінскае "Дынама" ў гасцях згуляла ўнічыю 0:0 з фінскім клубам "МЮПА" (першы матч — 3:0). Гродзенскі "Нёман" учора прайграў у Ісландыі "Хабнарф'ёрдзюру" — 0:2 і выбыў з кваліфікацыі Лігі Еўропы.

"Шахцёр" у трэцім раўндзе згуляе з бельгійскім "Зултэ-Варэгемам", які двойчы перамог польскую каманду "Завіша" — 2:1 і 3:1. "Дынама" чакае румынскі "Клуж", які пасля хатняй нічыі 0:0 з сербскай "Ягодзінай", вырваў перамогу ў гасцях — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі