Сетцы крамаў "Буслік" пагражае банкруцтва

"Даччыная кампанія не мае ліквідных сродкаў для пагашэння крэдыту ў вызначаны тэрмін"

"Даччыная кампанія не мае ліквідных сродкаў для пагашэння крэдыту ў вызначаны тэрмін" / reform.by

Буйной гандлёвай сетцы дзіцячых тавараў "Буслік" (31 крама у 16 гарадах) пагражае банкруцтва. Пра фінансавыя праблемы ў даччынай кампаніі ў Беларусі (ТАА "ДПМ") паведаміла польская кампанія CDRL (набыла яе ў 2018-м). Яна ў 10-дзённы тэрмін павінна пагасіць крэдыт беларускага "Альфа Банка" — $3,95 млн. Падставай для неадкладнага пагашэння абавязацельстваў з'яўляецца ўзнікненне "прыкмет неплацежаздольнасці" і памяншэнне кошту закладу ў сувязі з недастатковай колькасцю тавараў у абароце, пад забеспячэнне якімі быў выдадзены крэдыт.

Польская кампанія паведамляе, што "даччыная кампанія не мае ліквідных сродкаў для пагашэння крэдыту ў вызначаны тэрмін". Ёсць пагроза, што яна не зможа своечасова разлічыцца і за пастаўленыя тавары.

ТАА "ДПМ" накіравала ў Мінгарвыканкам заяву "аб прадухіленні эканамічнай неплацежаздольнасьці і банкруцтва". У ёй апісваюцца меры, якія неабходныя для таго, каб выратаваць кампанію. Тым часам польская мацярынская структура плануе спісаць дэбіторскую запазычанасць ТАА "ДПМ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі