Сербія, Казахстан і Турцыя не прызнаюць вынікі "рэферэндумаў" ва Украіне

Луганск / ТАСС
Луганск / ТАСС

Казахстан, Турцыя і Сербія не будуць прызнаваць вынікі "рэферэндумаў" на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пра гэта заявілі прадстаўнікі МЗС усіх трох краін.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Казахстана Айбек Смадыяраў, каментуючы гэтыя "рэферэндумы", падкрэсліў, што Казахстан прытрымліваецца прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.

"Што датычыць правядзення самаабвешчанымі дзяржавамі ЛНР і ДНР і ваеннымі адміністрацыямі Запарожскай і Херсонскай абласцей рэферэндумаў пра далучэнне да Расіі, то Казахстан зыходзіць з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, іх суверэннай роўнасці і мірнага суіснавання", — цытуе vlast.kz словы Смадыярава.

Так званыя "рэферэндумы" ў чатырох абласцях Украіны праходзяць з 23 па 27 верасня. Шырока распаўсюдзілася відэа з "галасавання" ў Запарожскай вобласці, дзе прадстаўніцы "выбаркама" абыходзяць кватэры ў суправаджэнні аўтаматчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі