Савет рэспублікі ўхваліў праект закона "Аб СМІ"

Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў праект закона «Аб сродках масавай інфармацыі». У двух чытаннях дакумент быў прыняты «палатай прадстаўнікоў». Ён набудзе моц пасля таго, як яго падпіша Аляксандр Лукашэнка.

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала тэкст законапраекта толькі напярэдадні яго разгляду. Юрысты БАЖ, прааналізаваўшы праект закона аб СМІ, прыйшлі да высновы, што ў выпадку прыняцця законапраекта ў цяперашняй рэдакцыі па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар, што паставіць іх на мяжу выжывання, а фактычна прывядзе да знішчэння незалежных СМІ у краіне.

Найбольшую заклапочанасць выклікае тое, што ўлады змогуць блакаваць усё Інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці сродку масавай інфармацыі.

Паводле праекту Закона аб СМІ, пералік парушэнняў, за якія можна вынесці папярэджанне ў адрас рэдакцый, размыты і неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адно папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанні выданням зможа не толькі Міністэрства інфармацыі, але і любы суддзя, пракурор або службовец любога райцэнтра.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі