Сапраўднае лета прыйдзе да нас толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня

Як распавялі Еўрарадыё ў Гідраметэацэнтры, выходныя чакаюцца адносна цёплыя і без ападкаў. Гідраметэацэнтр: У бліжэйшыя выходныя надвор’ем будзе кіраваць поле падвышанага ціску. А гэта значыць, што ападкаў не чакаецца, вецер будзе паўночны ўмеркаваны, а тэмпература паветра будзе вагацца ад 17 да 22 градусаў. І толькі ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны будзе на пару градусаў цяплей.

Усходнім раёнам пашчасціла менш. У Магілёўскай і Гомельскай абласцях месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і будзе хмарна. У Мінску на выходныя ўначы чакаецца ад 7 да 9 градусаў цяпла, а ўдзень +19...+21.

У цэлым пачатак чэрвеня будзе на пару градусаў халаднейшы за норму. Аднак у сярэдзіне наступнага стане цяплей. Тэмпература ўначы будзе вагацца ад 8 да 14 градусаў, а ўдзень ад 19 градусаў на паўночным усходзе да 27 градусаў у Брэсцкай вобласці.

Што тычыцца агульных прагнозаў на лета, то папярэдне сіноптыкі сказалі, што сёлета будзе халадней, чым летась.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі