Санстанцыя: Інфекцыйнага гастраэнтэрыту ў брэсцкіх школьнікаў няма

Дыягназ "востры інфекцыйны гастраэнтэрыт" у брэсцкіх школьнікаў не пацвердзіўся. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны санітарны лекар Брэста Генадзь РадчанкаРадчанка: Інфекцыйныя дыягназы не пацвердзіліся. Магчыма, там былі нейкія хібы ў прыгатаванні ежы. Але інфекцыйных дыягназаў тым тром дзецям, пра якіх гаварылася, не выставілі.

Па словах Радчанкі, на сённяшні дзень усе дзеці здаровыя, новыя выпадкі атручвання не зарэгістраваныя. Школа ў сувязі з масавым атручаннем дзяцей не закрывалася. А вось харчовы блок на чатыры выходныя дні быў зачынены - для генеральнай прыборкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 красавіка ў сталоўцы брэсцкай школы №7 атруціліся некалькі дзясяткаў вучняў малодшых класаў. Сямёра з іх трапілі ў больніцу. Паведамлялася, што ў траіх лекары выявілі інфекцыйнае захворванне - востры гастраэнтэрыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі