Вы тут

Санкцыі супраць Расіі перашкодзілі СААЗ праінспектаваць вытворчасць "Спутника V"

Вакцына "Спутник" / tvkrasnodar.ru

Расійская вакцына ад кавіду "Спутник V" па-ранейшаму не можа атрымаць сертыфікацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. 

Інспекцыю вытворчасці вакцыны СААЗ адклала на больш позні тэрмін у сувязі з тэхнічнымі складанасцямі, выкліканымі санкцыямі супраць Расіі. Пра гэта на брыфінгу 16 сакавіка заявіла памочніца гендырэктара СААЗ Марыанжэла Сіма.

Інспекцыя СААЗ у Расіі была запланаваная на 7 сакавіка. Але ў сувязі з міжнароднымі санкцыямі ўзніклі праблемы з авіяпералётамі ў Расію і фінансавымі аперацыямі з крэдытнымі карткамі. Таму місію СААЗ вырашылі перанесці.

Па словах Сімы, новая дата інспекцыі будзе прызначаная як мага хутчэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.