Самсонаў згубіў адно месца ў тэнісным рэйтынгу

Беларускі майстар настольнага тэнісу Ўладзімір Самсонаў у рэйтынгу ITTF згубіў адно месца. У выніку пералікаў, якія правяла ў красавіку 2010 года Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса, ён апусціўся з 8 на 9 месца.

Зараз Самсонаў мае рэйтынг 2471. На 13 балаў яго апярэдзіў Joo Se-Hyuk з Южнай Карэі. Рэйтынг жа лідэра — кітайца Ма Лона — складае 3001 бал.

Адзіны еўрапеец, які апярэджвае Ўладзіміра Самсонава — Ціма Бол з Германіі. З рэйтынгам 2604 ён знаходзіцца на 5-м месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі