Рыхтуюцца адстаўкі міністраў эканамічнага блоку?

Паводле інфармацыі сайту “Мы” ў Адміністрацыі прэзідэнта ідзе абмеркаванне мэтазгоднасці замены шэрагу міністраў і намеснікаў прэм’ер-міністра.  У адстаўку, у прыватнасці, можа сысці міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, чыя заява ляжыць у прэзідэнта. Сцвярджаюць, што Зайчанка не першы раз просіцца ў адстаўку, але адгэтуль ягоныя просьбы аб звальненні Аляксандр Лукашэнка не задавольваў. Аднак апошнім часам, калі пачалася новая хваля кадравых зменаў ва ўладных колах, ахвотныя пакінуць свае высокія пасады перабываюць у вялікай надзеі. Тым больш некаторыя, як згаданы Зайчанка, ужо дасягнулі пенсійнага веку.

У адстаўку можа быць адпраўлены і 52-гадовы міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Калі такое адбудзецца, то гэта будзе ці не рэкорд кароткага знаходжання на пасадзе міністра: кіраваць Міністэрствам гандлю Чаканаў стаў у студзені гэтага года. Кажуць, нібыта прэм’ер Сяргей Сідорскі надта незадаволены працай Чаканава, за якім стаіць нейкая іншая лобі-групоўка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі