Рыгор Барадулін: Мне здалося, што ўжо ніколі з лякарні не выйду

Рыгор Барадулін сёння выпісаўся з лякарні. Больш за месяц народны паэт лячыўся ад пнеўманіі і ацёку лёгкага. Толькі 1 сакавіка яго перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату.

З лякарні паэт выпісваўся ў добрым настроі. Асабліва яго парадавала цёплае сонца і надыход вясны. Лекары сказалі, што дзядзька Рыгор яшчэ месяц будзе кашляць, але рэнтген у яго ўжо нармальны. Паэту выпісалі безліч рэцэптаў і загадалі піць вітаміны, каб падтрымаць імунітэт.


“У мае гады да канца ўжо цяжка вылечыць. Мяне ўжо не вылечаць ад пісання вершаў, ― як заўсёды па-філасофску разважае Рыгор Барадулін. ― Я многа ўдзячны лекарам. Яны зрабілі ўсё, што маглі. Дзякуй ім”.





Па вяртанні дадому ў Барадуліна зноў з’явілася жаданне пісаць. Тут і родныя сцены дапамагаюць і любімы кот Рысік.

“Мне здалося, што ўжо ніколі з лякарні не выйду, а вярнуўся дамоў, мяне сустрэў мой рыжы кот Рысік... Дома і сцены дапамагаюць. Мне дома захацелася і пісаць, і чытаць, а ў лякарні толькі і думаеш... У мяне там былі такія радкі "І страх не адкажа, чым пахне смерць”. Дома ўжо такога пісаць не буду”, ― адзначае дзядзька Рыгор у размове з Еўрарадыё.


У бліжэйшых планах паэта ― схадзіць на выступ Лявона Вольскага “Белая яблыня грому”. Менавіта песня на верш Барадуліна і дала назву ўсяму канцэрту.

Еўрарадыё зычыць дзядзьку Рыгору добрага здароўя і творчага натхнення!

Еўрарадыё пра Рыгора Барадуліна:

Рыгор Барадулін:”Калі паміраеш — не адчуваеш смерці…” (Фота)

Рыгор Барадулін жартуе нават у рэанімацыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі